М Э Н Ю

Галоўная старонка

Актуальнасці

Гісторыя

Навука

Спорт

Экзамены

Выпускнікі

Выдатнікі

Дасягненні і ўзнагороды

Пазакласныя заняткі


І Н Ф О

Старонку найлепш пераглядаць у раздзельнасці 800x600 або 1024x768, у прынамсі 16 -бітавым колеры, праглядаркай Microsoft Internet Explorer 5.0 або навейшай.


ПАЗАКЛАСНЫЯ ЗАНЯТКІ

Тэатральная група

Заняткі вядзе спадар Ян Карчэўскі. Гэты кружок налічвае 20 асоб. Займаецца яно пастаноўкай п'ес беларускіх аўтараў, а таксама дэкламацыяй беларускай прозы і паэзіі.




Экалагічны клуб

Экалагічны клуб дзейнічае пры ліцэі ад 1993 г. Моладзь займаецца праэкалягічнымі дзеяннямі, арганізаванымі Управы горада Гайнаўкі (напр. Акцыя прыбірання свету), супрацоўнічае з Цэнтрам экалагічнай адукацыі ў Белавежы. Члены Экалагічнага клуба прымаюць удзел у Агульнапольскім экалагічным рэйдзе і займаюць вядучыя месцы ў арганізаваных там канкурэнцыях (індывідуальна і калектыўна). Моладзь штогод паспяхова ўдзельнічае ў Экалагічнай алімпіядзе і Алімпіядзе аховы асяроддзя. У школьным годзе 1999/2000 былі створаны тэматычныя секцыі, м.інш. арніталагічная, герпеталагічная і секцыя па справах асяроддзя.




Вакальны калектыў "Знічка".




Калектыў паўстаў у верасні 1995 г. . У яго склад увайшлі вучаніцы з класаў І-ІІІ, а артыстычным кіроўніком стала Бажэна Леўчук. Ад пачатку сваёй дзейнасці калектыў актыўна ўключыўся ў жыццё школы, выступаючы на рознага роду школьных мерапрыемствах. Калектыў задэбютаваў на Фэстывалі беларускай песні, займаючы ІІ месца ў цэнтральных элімінацыях. У 1998 г. прыняў ён назву “Знічка”, атрымаў кубак прэм’ер-міністра У. Цімошэвіча, а таксама ўзнагароду Радыё Беласток - грамзапісную сесію, дзякуючы якой калектыў меў магчымасць выдаць сваю першую касету “Шчаслівы вальсок”. “Знічка” выступае на школьных і гарадскіх мерапрыемствах, народных фэстынах, прымала таксама ўдзел у Фестывалі нацыянальных меншасцей у Гданьску, Сустрэчах нацыянальных меншасцей у Пуньску, Ваяводскіх сустрэчах з калядой, Бардаўскай восені ў Бельску Падляшскім, юбілею 50-годдзя Белліцэя. У 2000 г. калектыў святкаваў 5-годдзе існавання. З гэтай прычыны адбыўся ўрачысты канцэрт 24 верасня г. г. у Гайнаўскім доме культуры. У праграме выступіў калектыў “Знічка”, а таксама запрошаныя госці - даўнейшыя члены калектыву, рокгурт “Гоман” і ансамбль “Лявоніха”. Медыяльным патронам было радыё Рацыя. "Знічка" ў 2000 году - састаў (ад левай):
- Ілёна Карпюк,
- Барвара Кендысь,
- Юліта Ваўранюк,
- Моніка Русак,
- Марта Грэдэль,
- Кацярына Кучко,
- Малгажата Янчук,
- Анна Садоўская,
- Анна Скепко,
- Яанна Яньчук.

Рэпертуар калектыву складаюць беларускія народныя песні, сучасныя песні беларускіх кампазітараў а таксама спяваная паэзія.
У сакавіку 2001 года ў студыі радыё Рацыя "Знічка" найграла сваю другую касету "Знічка Новая".



Піяніна

Заняткі ігры на піяніна адбываюцца адзін або два разы ў тыдзень. Вядуцца яны пасля ўрокаў або на вольных гадзінах. Удзельнічаюць вучні класаў І - ІІІ ліцэя і гімназіі.




Клуб спраў беларускіх

Клубам апякуецца Яўген Янчук. У 2000 г. дзейнічала ў ім 10 актывістаў, ад 1998 г. Галоўнай мэтай дзейнасці клуба з'яўляецца азнаямленне з гісторыяй, культурай, этнаграфіяай, фальклорам нашага рэгіёну, а таксама арганізаванне этнаграфічных экспедыцый.




Творчась

„За што дзякаваць’’
За што дзякаваць
Калі адкрываеш вочы?
За дзень
За пракляцце
За штосьці іншага
Запішы хутка на картцы
Бо зараз забудзеш

Гэта адзін з вершаў узнагароджаных у VІ раённым Конкурсе паэзіі ў навучальным годзе 1998/99. Напісала яго Малгажата Ліпніцка, таго часу вучаніца класа І ц. У катэгорыіі сярэдніх школ Малгажата заняла І месца. У гэтым жа конкурсе прымала таксама ўдзел Д’яна Харкевіч, тады яшчэ вучаніца ІІ ц. Творчасць у галіне паэзіі і прозы вучняў Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ёсць папулярызавана на старонках школьнага часопіса „Слоўца’’. Гэты штомесячнік выдаецца ад сакавіка 1999г. дзякуючы супрацоўніцтву з Надлясніцтвам ,,Белавежа”. Галоўным рэдактарам школьнага часопіса з’яўляецца Мар’юш Чыквін. ,,Уступнікі” яго аўтарства пісаны ў неканвенцыянальны спосаб .

У галіне вучнёўскай творчасці на беларускай мове школа можа ганарыцца нст. дасягненнямі: Анна Садоўска і Ірэна Кулік з класа ІV ц трохкратна прымалі ўдзел у ,,Агульнапольскім конкурсе беларускай паэзіі і прозы (гады 1997, 1998, 1999 ). Іх вершы былі надрукаваны ўжо два разы ў зборніках з творамі найлепшых удзельнікаў чарговых эдыцый гэтага ж конкурсу. Анна Садоўска з’яўляецца аўтарам друкаваных у ,,Ніве” рэпартажаў,эсэ- нп. ,,Святло сярэднявечча і адраджэння”, фелетонаў нп. ,,Дыск - спатканне з інфарматыкай”, кароткіх артыкулаў інфармацыйнага характару- нп. ,,На яўрэйскіх магілках”, справаздач- нп.,,Дарога веры”. Ірэна Кулік з'яўляецца аўтаркай вершаў, апавяданняў друкаваных ў,,Ніве” пад загалоўкам ,,Дзённікі з сустрэч ,,Зоркі”.

Агнешка Галімка таксама змяшчае свае вершы ў ,,Ніве”. У 1998 годзе прыняла ўдзел у ,, Агульнапольскім конкурсе беларускай паэзіі і прозы”. Лаўрэаткай таго конкурсу была таксама ў 1999 годзе Эльжбета Нігерэвіч, якая ў 1998/1999 навучальным школьным годзе вучылася ў ІV ц. Многа публікуе на старонках ,,Нівы” Анна Панфілюк з класа ІІІ б. Гэта перад усім справаздачы- нп. ,,Сустрэча з паэтай”, апавяданні- нп. ,,Ён + Яна =....”, аптыкулы- нп. ,,Трэба сваё выцярпець”. Апрача таго ў ,,Ніве” паяўляюцца публікацыі і другіх вучаніц нашай школы: Барбары Казімерук з ІІІ э, Марты Сэльвесюк, Юліты Ваўкавыцкай з ІІІ б , Марты Купчынскай з ІІІ б і Барбары Бірылка з класа IV д.

Уciм „cваякaм” з IIа белгiмназii ў Гайнаўцы

У праўды паэтаў cвет багаты...
Пачну ад нашай Малгажаты,
З ею Марта на ўроках
Размаўляе аб аблоках.
За iмi Базыль з Мар’янам
Думаюць пра палёт аэраплянам.
Каля акна cядзяць тры Анкi,
Да iх Даротка- гэта калежанкi.
А перад iмi? Эвэлiна!
Caкaвiтaя як маліна!
Магда зялёны cвае вочы,
Звяртае на Cеньчыны варкочы.
А Флёрэк, каб cцена не ўпала,
Тo падпiрае, каб доўга cтаяла.
Томэк у Кшыcя кiнуў cшыткам,
А Кшыcё крычыць: „Эй ты там!”
Монiка не хоча абцяць варкоча.
Патрыцыя кажа: „з варкочам уроча”.
Бэатка з Магдай размаўляе,
А Магда „лёчкi” папраўляе.
Мiхал з Марюшам пiшуць карткоўку
I пра вынiкi вядуць размоўку.
Паўлiна пiша лicт да cяброўкi.
Паўлiнка i „Гоcяк” гэта анёлкi.
Адам думае пра M a ł y s z a.
Кацпар да cкокаў рэцэнзiю пiша.
На перапынак чакае Уля з Мартай.
Марта дзяўчынкай ёcць упартай.
Наталька з’яўляецца пiльнай вучаннiцай,
Марта з Монiкай так кажуць зазвычай.
I яшчэ хтоcьцi ёcць у II а...
Хто? То пан Чыквiн- наш выхаваўца!!!

Магда.




Напішы да нас




Паноўны выбар мовы